Па выніках першага дня саміта Еўрасаюза ў Бруселі прыняты заключны дакумент па міграцыйным крызісе, а таксама дамоўленасць у сакавіку правесці спецыяльную сустрэчу ЕС з удзелам Турцыі. Другая ключавая тэма перамоў - будучыня Вялікабрытаніі ў ЕС. Еўрапейскія лідары выказалі жаданне захаваць каралеўства ў садружнасці.
Сёння - у другі дзень саміта Еўрасаюза ў Бруселі - стане вядома, чым скончыліся перамовы наконт Вялікабрытаніі. Ад іх выніку шмат у чым залежыць, ці застанецца каралеўства ў складзе ЕС, паколькі, як паказваюць апытанні, брытанскія падданыя ў большасці сваёй могуць прагаласаваць на рэферэндуме за ЕС, толькі калі ЕС пойдзе на ўступкі Лондану.













