Камісар Еўрасаюза Ілва Ёхансан заявіла, што Польшчы, Латвіі і Літве будзе дазволена абмежаваць правы бежанцаў на атрыманне прытулку. У прыватнасці, прымаць мігрантаў зараз стануць толькі ў памежных пунктах пропуску. Утрымоўваць іх тут, не адпраўляючы ва ўладкаваныя пункты размяшчэння, дазволена да 16 тыдняў. Тут жа, на мяжы, будзе вырашацца лёс большасці бежанцаў - улады ў паскораным парадку разгледзяць іх прашэнні аб прадастаўленні прытулку. Гуманітарная арганізацыя Oxfam ужо заявіла, што рашэнне ЕС ставіць пад пагрозу жыцці сотняў людзей: толькі паводле афіцыйных звестак, 13 бежанцаў ужо загінулі на мяжы з-за холаду і дэфіцыту медыкаментаў.













