ЕС на тры месяцы падоўжыў пагранічны кантроль у Шэнгенскай зоне

26 января 2017

Гэта датычыцца прапускных пунктаў на ўездзе ў Аўстрыю, Германію, Данію, Швецыю. Рашэнне звязана з патокам мігрантаў, бо ў Грэцыю пасля закрыцця балканскага маршруту ўсё роўна прыбывалі бежанцы. У Еўракамісіі лічаць, што ўмовы для вяртання да нармальнага шэнгенскага рэжыму пакуль не створаныя. А адмена пагранічнага кантролю можа прывесці да новай хвалі міграцыі - ужо ўнутры ЕС.