ЕС і Турцыя ўзгаднілі папярэдні план дзеяння па абмежаванні прытоку мігрантаў у Еўропу

16 октября 2015

Што рабіць з мігрантамі, план ёсць. ЕС і Турцыя на саміце ў Бруселі ўзгаднілі папярэдні план дзеяння па абмежаванні прытоку мігрантаў у Еўропу. Прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск заявіў на прэс-канферэнцыі, што адчувае "асцярожны аптымізм" пасля дасягнутых дамоўленасцяў. А менавіта наконт вылучэння дадатковых трох мільярдаў еўра для стварэння цэнтраў па прыёме ўцекачоў. Гаварылі і пра тое, як палегчыць візавы рэжым для турэцкіх грамадзян, якія жадаюць наведаць краіны Шэнгенскай зоны.

Паміж тым прэм'ер-міністру Балгарыі Бойка Барысаву прыйшлося пакінуць саміт пасля паведамлення пра сутычкі паміж уцекачамі і пагранічнікамі на мяжы Балгарыі і Турцыі. Сутыкненні пачаліся пасля таго, як абаронцы меж паспрабавалі спыніць каля 40 выхадцаў з Афганістана. Некаторыя з іх былі ўзброеныя.У перастрэлцы адзін з мігрантаў забіты.