ЕС і Турцыя дасягнулі пагаднення па мігрантах

18 марта 2016

Яно можа ўступіць у сілу ўжо ў нядзелю. На перамовах у Бруселі бакі зацвердзілі схему звароту ў Турцыю нелегальных мігрантаў, якія прыбылі ў Еўропу. Наўзамен Анкара атрымае ад Бруселя фінансавую дапамогу і, магчыма, бязвізавы рэжым з краінамі Шэнгенскай зоны. Перамовы 28 краін ЕС з Турцыяй праходзілі вельмі напружана. Яны, нагадаем, стартавалі напярэдадні.