Эрык Брэг выйграў у латарэю паўтара мільярда долараў

14 января 2016

Рэкордны джэкпот латарэі Powerball. Паўтара мільярда долараў выйграў Эрык Брэг. Ён ужо выклаў фота з выйгрышным білетам у сацсетках. Мужчына паведаміў, што купіў шчаслівы білет у сваім родным горадзе Чына-Хілс у Каліфорніі. Застаецца толькі здагадвацца, на што ён патраціць такую суму грошай. Колькасць падпісчыкаў тым часам у Эрыка расце з кожнай секундай.