Эрдаган прыгразіў ЕС адкрыць межы для сірыйскіх бежанцаў

10 октября 2019
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган  прыгразіў ЕС адкрыць межы для сірыйскіх бежанцаў, калі Еўрасаюз назаве новую аперацыю Анкары ў Сірыі ўварваннем. Актыўныя дзеянні пачаліся напярэдадні. Зараз  ліквідавана 109 тэрарыстаў, 181 аб'ект курдскіх фарміраванняў разбіты ўдарамі турэцкай арміі. Па словах Эрдагана, турэцкія вайскоўцы знаходзяцца ў Сірыі ў рамках Аданскага пагаднення. Згодна з гэтым  дакументам, калі Сірыя не прымае неабходных мер, то турэцкія сілы "маюць права праследаваць тэрарыстаў". У адказ на негатыўную рэакцыю за акіянам Эрдаган адзначыў, што пытанне выкарыстання сірыйскай паветранай прасторы вырашаецца самой дзяржавай. Галоўная мэта турэцкай аперацыі ў Сірыі - стварэнне 500-кіламетровай зоны бяспекі, свабоднай ад тэрарыстаў і баевікоў курдскіх атрадаў самаабароны.