Эпідэмія зорных разводаў

26 августа 2013

Шлюб Монікі Белучы і Венсана Каселя распаўся, а Майкл Дуглас і Кэтрын Зета-Джонс рыхтуюцца да разводу. Італьянская актрыса Моніка Белучы і французскі акцёр Венсан Касель падалі на развод пасля 14 гадоў сумеснага жыцця. У іх дзве дачкі. Аб прычынах разводу зорнай пары нічога не вядома.


Тым часам адна з самых моцных пар у Галівудзе рыхтуецца расстацца: 68-гадовы Майкл Дуглас і 43-гадовая Кэтрын Зета-Джонс. Аб гэтым сёння загаварылі ўсе сусветныя СМІ. Пажаніліся акцёры ў 2000-м, у іх двое дзяцей. Чаму Дуглас вырашыў расстацца з жонкай, невядома. Сітуацыю не каменціруюць ні самі зоркі, ні іх прадстаўнікі.