Эпідэмія грыпу ў Чэхіі прывяла да смерці 50 чалавек

28 февраля 2018

Эпідэмія грыпу ў Чэхіі прывяла да смерці 50 чалавек за апошнія тры тыдні. У бальніцах краіны знаходзяцца 199 чалавек у цяжкім стане і з ускладненнямі. У дадзены момант на грып у Чэхіі хварэюць амаль дзве тысячы чалавек на 100 тысяч грамадзян. У большасці бальніц забаронены доступ да пацыентаў. Медыкі сцвярджаюць, што эпідэмія будзе працягвацца яшчэ некалькі тыдняў, але яе пік ужо прайшоў.