Энергазалежная Германія зможа абагрэць толькі багатых

18 октября 2021

Самай дарагой за дзесяцігоддзі   гэта  зіма абяцае быць і  для немцаў. "Цэны на электрычнасць, газ, нафту і бензін працягваюць расці,  неўзабаве яны будуць па кішэні толькі багатым", - сцвярджае выданне "Більд".   Пры гэтым эксперты перакананыя, што  такія ўрадавыя меры, як зніжэнне падаткаў  не дапамогуць стрымаць  рост, а толькі павялічаць даходы пастаўшчыкоў энергіі. Напрыклад, сёння кошт дызельнага паліва на нямецкіх аўтазапраўках  дасягнуў рэкорднай адзнакі - больш за паўтара еўра за літр. 

Праблема Германіі  ў вялікай залежнасці  ад выкапнёвых энергарэсурсаў,  галоўным чынам  ад расійскага газу. Газ для немцаў імпартны на  90 % і больш за палову  купляюць у  Расіі.