Эмануэль Макрон: Сустрэча саветнікаў у "нармандскім фармаце" пройдзе ў найбліжэйшыя дні

19 августа 2019

Сустрэча саветнікаў у "нармандскім фармаце" пройдзе ў найбліжэйшыя дні. Гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Па словах Макрона, саміт "нармандскай чацвёркі" трэба праводзіць "пры ўмове, калі будуць дасягнуты адчувальныя вынікі, а не сустрэча дзеля сустрэчы". Пуцін у сваю чаргу адзначыў, што альтэрнатывы "нармандскаму фармату" няма. Нагадаем, сёння ў Францыі кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмяркоўваюць за зачыненымі дзвярамі сітуацыю на ўсходзе Украіны, міжнародныя крызісы, а таксама сітуацыю вакол Ірана. Перамовы праходзяць за некалькі дзён да саміту G7 у Біярыцы.