Эмануэль Макрон прыме ваенны парад на Елісейскіх палях

14 июля 2017

Раніцай Эмануэль Макрон прыме ваенны парад на Елісейскіх палях.

Дзень узяцця Бастыліі - адно з галоўных нацыянальных свят. 228 гадоў таму парыжане ўзялі крэпасць, і пачалася Вялікая французская рэвалюцыя. У сённяшнім шэсці ўдзел прымуць больш за 3 500 вайскоўцаў. З Днём узяцця Бастыліі Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і грамадзян гэтай краіны павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.