Эмануэль Макрон абвінаваціў "жоўтыя камізэлькі" ў спробе знішчыць рэспубліку

18 марта 2019

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абвінаваціў "жоўтыя камізэлькі" ў спробе знішчыць рэспубліку. Кіраўнік дзяржавы спыніў сваю дзелавую паездку і вярнуўся ў сталіцу. Парыж сустрэў Макрона пабітымі вітрынамі і разрабаванымі магазінамі. Камунальныя службы спрабуюць прывесці ў парадак горад пасля чарговай, ужо 18-ай, акцыі "жоўтых камізэлек". Большая частка пратэстуючых сабралася на Елісейскіх палях. Нягледзячы на тое, што ўлады перакрылі вуліцу і закрылі некалькі станцый метро, "камізэлькі" разбівалі вітрыны і рабавалі дарагія буцікі. Паведамляецца, што пратэстуючыя нават стралялі з траўматычнай зброі. Паліцыя прымяніла вадамёты. Пацярпелі пажарны, 17 вартавых парадку і некалькі дзясяткаў "жоўтых камізэлек". Каля 230 чалавек былі затрыманыя.