Эмануэль Макрон можа пабіць антырэкорд Франсуа Аланда

27 августа 2017

Эмануэль Макрон можа пабіць антырэкорд папярэдніка Франсуа Аланда. Паводле звестак апытання, рэйтынг прэзідэнта Пятай рэспублікі імкліва падае. Прычым зніжэнне папулярнасці пачалося практычна пасля выбараў. Нездаволеныя Макронам 57% апытаных. Два месяцы таму рэйтынг палітыка быў вышэйшы на 24%. Такія лічбы не паказваў нават рэйтынг Аланда, які к канцу стаў самым непапулярным прэзідэнтам у гісторыі краіны. Апошнімі тыднямі Макрон трапіў у два буйныя скандалы. Першы звязаны з грымам - на паслугі візажыста ён патраціў звыш 30-ці тысяч еўра; другі - з нежаданнем французаў фінансаваць выдаткі першай лэдзі - Брыджыт.