Ёлку з нажніц і гільз усталявалі ў аэрапорце Вільнюса

11 декабря 2019
Арыгінальную ёлку ўсталявалі ў зоне вылету аэрапорта Вільнюса. Яе змайстравалі з забароненых для правозу ў ручной паклажы прадметаў, якія былі канфіскаваныя ў пасажыраў сёлета. Навагодняе дрэва ў асноўным складаецца з нажніц - менавіта іх часцей за ўсё спрабавалі правезці ў чамаданах. На ёлцы можна знайсці нажы, запальніцы, лёзы, балончыкі з вадкасцямі, ртутныя тэрмометры, штопары і нават гільзы.