Лізавета II з'явілася на публіцы вярхом на кані

1 июня 2020
Каралева Вялікабрытаніі ўпершыню з'явілася на публіцы пасля пачатку карантыну. 94-гадовую Лізавету II рэпарцёры сфатаграфавалі падчас прагулкі па двары Віндзарскага замка - яе ўлюбёнай рэзідэнцыі. Там яна знаходзілася ў самаізаляцыі разам з мужам, 98-гадовым герцагам Эдынбургскім.