Лізавета II адкрыла новую сесію брытанскага парламента

14 октября 2019

У Вялікабрытаніі сёння адбылася  цырымонія афіцыйнага адкрыцця новай сесіі парламента.  З троннай прамовай  выступіла Каралева Лізавета  Другая. Выхад Злучанага Каралеўства з Еўрасаюза 31  кастрычніка  названы прыярытэтам урада на наступны  год. І менавіта гэтая  парламенцкая сесія  абяцае быць гістарычнай,   вызначыўшы лёс Брэксіту. Таксама каралева  рэкамендавала працаваць над новым партнёрствам з Еўрасаюзам, асноўваючыся на прынцыпах свабоднага  гандлю і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Унутраны парадак дня  закрануў развіццё навукі, удзел Брытаніі ў асваенні космасу  і падтрыманні баяздольнасці арміі.