Электронны сметнік у Гане стаў экалагічнай пагрозай

17 февраля 2020
Час біць трывогу: вялізны электронны сметнік недалёка ад сталіцы Ганы стаў месцам экалагічнай катастрофы. Сюды са Злучаных Штатаў, Канады, Аўстраліі і краін Еўрасаюза звозяць электроннае смецце. А мясцовыя жыхары здабываюць са старой электронікі каштоўныя металы (медзь, алюміній, латунь, цынк) шляхам выпальвання. У выніку ў атмасферу выкідваюцца тоны таксінаў: з клубамі чорнага дыму ў паветра трапляюць свінец, ртуць, мыш'як, кадмій і іншыя. Сярэдняя працягласць жыцця ў гэтых мясцінах  35 гадоў.