Эквадор скаланула моцнае землетрасенне

20 апреля 2016

І пачнём выпуск з інфармацыі, якая ўжо трэція суткі не сыходзіць з галоўных палос навінавых стужак. Эквадор скаланула ўжо другое моцнае землетрасенне. Як стала вядома гэтай раніцай, колькасць загінуўшых павялічылася - гэта ўжо 525 чалавек. Больш як чатыры тысячы пацярпелі. Абодва ўдары стыхіі выпалі на правінцыю Манабі на паўночным захадзе краіны. Падземныя штуршкі магнітудай 7,8 і 5,9 балаў прывялі да значных разбурэнняў. Пад заваламі ўсё яшчэ знаходзяцца сотні чалавек. У Эквадоры прадаўжаецца маштабная выратавальная аперацыя, а гэта тысячы ратавальнікаў, калі быць больш дакладнымі, парадку 14 тысяч чалавек, у тым ліку спецыялісты з іншых краін свету.