Эквадор сёння адзначае Дзень Незалежнасці

10 августа 2015

У краіне праходзяць ваенныя і школьныя парады, а таксама грамадскія і мастацкія мерапрыемствы. З нацыянальным святам Прэзідэнта Эквадора Рафаэля Карэа Дэльгада ад імя народа і сябе асабіста павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь высока ацэньвае палітыку краіны, накіраваную на ўмацаванне суверэнітэту Эквадора, і выказаў надзею на далейшае пашырэнне дружалюбных адносін і двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.