Эквадор аб'яўляе надзвычайнае становішча на тэрыторыі Галапагоскіх астравоў

16 мая 2014
Унікальная сістэма архіпелага можа сур'ёзна пацярпець. Напрыканцы мінулага тыдня каля вострава Сан-Крыстобаль села на мель шхуна, якая перавозіла паліва. Груз дастаткова хутка знялі з судна, але забруджвальных рэчываў на ім яшчэ шмат. Калі яны трапяць у ваду, навакольнаму асяроддзю можа быць нанесены непапраўны ўрон. На Галапагоскіх астравах, як вядома, пражываюць многія рэдкія віды чарапах і пінгвінаў.