Экстрым вышэйшага пілатажу

25 ноября 2016

Незвычайны трук выканалі тры смельчакі ў Паўднёвай Францыі. З рэактыўнымі ранцамі-крыламі яны здзейснілі сумесны палёт з французскай пілатажнай групай. Пасля таго, як самалёты набралі патрэбную вышыню і хуткасць, а гэта больш за тысячу метраў і каля 260 кіламетраў за гадзіну, экстрэмалы выскачылі з паветраных судоў і паляцелі побач. Відэа з небяспечным, але эфектным трукам імкліва набірае прагляды ў Інтэрнэце.