Экстранны саміт ЕС абмяркуе сёння чарговую адтэрміноўку Brexit

10 апреля 2019

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй павінна будзе растлумачыць еўрапейскім палітыкам, навошта трэба прадаўжэнне тэрмінаў. Найбліжэйшая магчымая дата выхаду Каралеўства з Еўрасаюза - 12 красавіка. Канчатковае рашэнне па тэрмінах прымуць лідары 27 краін ЕС. Любы з варыянтаў яны павінны будуць падтрымаць аднагалосна. 

Брусель прапаноўвае пакінуць дату адкрытай на тэрмін да аднаго года пры ўмове ўдзелу Вялікабрытаніі ў выбарах у еўрапарламент. Калі такія ўмовы Лондану не падыдуць, то ён можа разлічваць і на кароткі перанос тэрмінаў Brexit - максімум да 1 чэрвеня, без удзелу ў выбарах у маі.