Экстранныя перамовы паміж Паўднёвай Карэяй і КНДР адбудуцца сёння

22 августа 2015

Галоўнай задачай з'яўляецца ўрэгуляванне крызісу, які ўзнік на мяжы дзвюх дзяржаў. Нагадаем, у чацвер краіны абмяняліся ўзаемнымі артабстрэламі. У ААН крызіс у адносінах паміж Пхеньянам і Сеулам ужо назвалі самым сур'ёзным за апошнія гады.