Экстрэмісты "Ісламскай дзяржавы" зараз цалкам кантралююць сірыйска-іракскую мяжу

22 мая 2015

Экстрэмісты ўзялі пад кантроль апошні кантрольна-прапускны пункт. Напярэдадні джыхадысты захапілі найстаражытнейшы горад Пальміру. Большасць жыхароў улады паспелі эвакуіраваць загадзя, аднак ёсць звесткі, што 17 чалавек, якія не змаглі пакінуць свае дамы, пакараныя баевікамі. Увогуле зараз пад кантролем "Ісламскай дзяржавы" 40 працэнтаў тэрыторыі Ірака і палова ўсёй Сірыі.