Экстрэмальная пасадка пры магутным шторме ў Амстэрдаме

19 января 2018

Экстрэмальная пасадка пры магутным шторме: неспрыяльныя пагодныя ўмовы ледзь не сталі прычынай авіяздарэння ў Амстэрдаме. Падчас прызямлення лайнера асобныя парывы ветру дасягалі 115 кіламетраў за гадзіну. Пілоту ўдалося захаваць кіраванне самалётам, выкарыстоўваючы так званую тэхніку краба. Адзначаецца, што на борце знаходзіліся не менш як 70 пасажыраў. Аб пацярпелых не паведамляецца.