Эксперты ААН сёння пачалі аналізаваць звесткі

2 сентября 2013

Эксперты ААН сёння пачалі аналізаваць звесткі, сабраныя на месцы меркаванай хіматакі пад Дамаскам. Доказаў, што за ёй стаіць сірыйскі ўрад, дагэтуль няма. Нягледзячы на гэта амерыканцы ўжо перакідваюць у рэгіён новыя сілы. У Чырвонае мора ў экстранным парадку накіраваны атамны авіяносец Німіц. Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт ЗША заявіў, што ваенная аперацыя ў Сірыі адбудзецца, аднак пакуль вырашыў папытаць адабрэння ў Кангрэса. Між тым Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў назваў непераканаўчымі доказы выкарыстання хімічнай зброі ў Сірыі, якія Маскве даў Вашынгтон.


Настолькі складанае знешнепалітычнае пытанне перад амерыканскім Кангрэсам не стаяла з часоў вайны ў Іраку, а гэта ўжо больш за 10 гадоў.