Эксперты назвалі найлепшую вакцыну ад COVID-19

6 мая 2021

Эксперты Сусветнага кангрэса вакцын назвалі найлепшы прэпарат ад каранавіруса. Ім сталі лекі амерыканскай кампаніі Moderna. Па якім прынцыпе выбіралі пераможцу, не ўдакладняецца. Характэрна, што акрамя расійскага "Спадарожніка V", у шорт-ліст намінацыі трапіў і прэпарат англа-шведскай фірмы AstraZeneca. Нагадаем, еўрарэгулятар ужо прызнаў сувязь гэтай вакцыны з утварэннем трамбозу, а ў Канадзе пацвердзілі чарговы смяротны выпадак, звязаны з выкарыстаннем прэпарата AstraZeneca. Пяць выпадкаў трамбозу і ў Аўстраліі. 


Украінец падаў у суд на Міністэрства аховы здароўя 

Гледзячы на гэта, жыхар Харкава прыняўся адстойваць правы расійскага "Спадарожніка". Украінец падаў іск да Міністэрства аховы здароўя краіны, жадаючы атрымаць ін'екцыю. Мужчына патрабуе прышчапіць прэпаратам усіх украінцаў, якія гэтага захочуць.

Рэспубліканская воблачная платформа гарантуе інфармацыйную бяспеку дзяржсектара