Сітуацыя нетыповая для некалі паспяховай Еўропы. Выбух цэн, харчовы дэфіцыт і недахоп энерганосьбітаў. З сумнымі наступствамі санкцыйнай палітыкі сутыкнуліся і жыхары ЗША. Краіны зараз знаходзяцца на шляху да шматпалярнага свету. Гэта заявілі эксперты МВФ. Пераход можа праходзіць па некалькіх сцэнарыях. Першы - асобнымі блокамі краін. Другі - кіраваны пераход, які абараняе дасягненні глабалізацыі. Зразумела, першы сцэнарый Захаду падабаецца менш. А вось ці атрымаецца стаць ля руля глабальнага фінансавага абнаўлення ва ўмовах падарванага даверу да долара - вялікае пытанне. Усе падрабязнасці ў Лізаветы Казаковай.













