Былы ўрач зборнай ЗША па гімнастыцы Лары Насар атрымаў новы прысуд, у адпаведнасці з якім у турме ён можа правесці ад 40 да 125 гадоў. Рашэнне суду вынеслі пасля разгляду чарговых эпізодаў аб сексуальных дамаганнях. У пачатку года адным з акруговых судоў штата Мічыган 54-гадовы ўрач ужо быў прысуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін ад 40 да 175 гадоў. Яшчэ адзін прысуд Насару на 60 гадоў турмы быў вынесены федэральным судом летась за захоўванне дзіцячай парнаграфіі.
Былы ўрач зборнай ЗША па гімнастыцы Лары Насар атрымаў новы прысуд
6 февраля 2018














