Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі прарваўся на сваю "другую радзіму"

11 сентября 2017

На выхадных уся краіна ледзь ці не ў рэжыме рэальнага часу сачыла за трыумфальным вяртаннем на другую радзіму экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. Нагадаем, у 2015 годзе Саакашвілі папоўніў спіс так званых палітыкаў-легіянераў - пасля Майдана афіцыйны Кіеў актыўна запрашаў вопытных у правядзенні рэформ іншаземцаў на ключавыя пасады. Саакашвілі быў прызначаны кіраўніком Адэскай вобласці. Грузінскі палітык абяцаў змагацца з карупцыяй, алігархіяй і дбайна кантраляваць працэс прыватызацыі. Аднак неўзабаве Саакашвілі ўступіў у адкрыты канфлікт з акружэннем прэзідэнта Украіны, а пасля і з самім Пятром Парашэнкам. Падрабязна пра грузінскі след ва ўкраінскай палітыцы і крызіс на ўкраінска-польскай мяжы - Юрый Казлоў.