Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі не прызнае віны і лічыць сябе ваеннапалонным

11 декабря 2017

Заяву ён зрабіў падчас судовага пасяджэння, якое апоўдні пачалося ў Пячэрскім судзе Кіева. Пакуль мера стрымання былому кіраўніку Адэскай вобласці не вынесена. Раней пракуратура паведаміла, што будзе прасіць для затрыманага лідара "Руху новых сіл" хатні арышт. Саакашвілі быў затрыманы ў пятніцу. Яго абвінавачваюць у садзейнічанні ўдзельнікам злачыннай арганізацыі.