Экс-прэзідэнт Францыі можа паўстаць перад судом па абвінавачанні ў карупцыі

30 Сакавіка 2018

Экс-прэзідэнт Францыі можа паўстаць перад судом па абвінавачанні ў карупцыі і выкарыстанні службовага становішча з асабістымі мэтамі. Паводле звестак газеты "Монд", справа Нікаля Сарказі ўжо накіравана ў суд Парыжа. Яна будуецца на запісах тэлефонных размоў, у якіх палітык верагодна спрабаваў паўплываць на суддзяў, якія разглядалі абвінавачанні супраць яго ў нелегальным фінансаванні прэзідэнцкай кампаніі ("справа Бетанкур"). Сярод падазроных могуць аказацца суддзя Жыльбер Азібер і адвакат Сарказі. Экс-лідар Францыі мае намер абскардзіць рашэнне аб аднаўленні справы супраць яго.