Экс-прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак можа выйсці на волю

20 августа 2013
Яго больш не маюць права трымаць у зняволенні па абвінавачаннях у карупцыі. Суд Каіра выдаліў адну з апошніх перашкод на шляху да вызвалення. Выхад на волю 85-гадовага палітыка, як асцерагаюцца эксперты, можа ўзняць новую хвалю пратэстаў у краіне. На гэтым фоне стала вядома, што пераемніку Мубарака, зрынутаму прэзідэнту Мухамеду Мурсі, суд падоўжыў арышт на 15 сутак. Ён абвінавачваецца, у прыватнасці, у падбухторванні да насілля.