Экс-губернатар Фларыды Джэб Буш аб'явіў аб планах балаціравацца на пасаду прэзідэнта ЗША

16 июня 2015

Экс-губернатар Фларыды Джэб Буш аб'явіў аб планах балаціравацца на пасаду прэзідэнта ЗША ад рэспубліканцаў. На мітынгу ў Маямі Буш, чые бацька і брат ужо былі прэзідэнтамі, паабяцаў вывесці краіну на правільны курс. У прыватнасці, ператварыць Штаты ў эканамічную звышдзяржаву. У выніку Джэб Буш стаў адзінаццатым кандыдатам, якому хацелася б дамагчыся намінацыі Рэспубліканскай партыі. Праўда, апытанні выбаршчыкаў паказваюць, што ні адзін з заяўленых прэтэндэнтаў пакуль не атрымаў перавагі.