Экс-кіраўніка "Рэно-Нісан-Міцубісі" выпусцілі пад заклад

25 апреля 2019

Акруговы суд Токіа  сёння вырашыў выпусціць экс-кіраўніка аўтамабільнага альянсу "Рэно-Нісан-Міцубісі" пад заклад. Яго памер складзе 4,5 мільёны долараў. Карласа Гона абвінавачваюць  у парушэнні фінансавага заканадаўства Японіі. У яго дачыненні змянялі меру спынення ў сакавіку. Тады за перавод  пад хатні арышт  бізнесмен заплаціў 9 мільёнаў долараў закладу. Аднак неўзабаве яму прад'явілі  новыя абвінавачанні. І тады  Гона  зноў арыштавалі.