Экс-кіраўнік ФБР даў пісьмовыя сведчанні Кангрэсу аб кантактах з Трампам

8 июня 2017

Экс-кіраўнік ФБР Джэймс Комі даў пісьмовыя сведчанні Кангрэсу аб кантактах з прэзідэнтам ЗША. Комі апісвае вячэру з Трампам у студзені, на якой, як яму здалося, прэзідэнт спрабаваў устанавіць "штосьці накшталт патранажных адносін" з ФБР. Экс-кіраўнік ФБР сцвярджае, што Трамп прасіў яго спыніць расследаванне ў дачыненні свайго экс-саветніка па нацбяспецы Майкла Фліна, якога падазравалі ва ўтойванні кантактаў з паслом Расіі ў ЗША Сяргеем Кісляком. Сёння Джэймс Комі адкажа на пытанні камітэта па разведцы ў рамках расследавання магчымага ўмяшання Расіі ў прэзідэнцкія выбары ЗША.

Дональд Трамп, тым часам, у сваім Twitter паведаміў, што выбраў новага кіраўніка ФБР. Ён будзе намініраваць на гэтую пасаду Крыстафера Рэя, які працаваў памочнікам генпракурора ЗША ў поры адміністрацыі Джорджа Буша.