Экалагічныя праблемы на планеце можна вырашыць дзякуючы перапрацоўцы вуглякіслага газу

2 июня 2017

У Швейцарыі лічаць, што вырашыць экалагічныя праблемы на планеце можна дзякуючы перапрацоўцы вуглякіслага газу. Першы ў свеце такі завод пабудавалі ў Цюрыху. Вентылятары тут усмоктваюць паветра і фільтруюць СО2. Атрыманае цяпло падаюць у цяпліцы праз падземны трубаправод. Дарэчы, гэта не адзінае ўжыванне вуглякіслага газу. Яго таксама можна выкарыстоўваць, каб рабіць газаваныя напоі або ствараць паліва. Чакаецца, што завод будзе перапрацоўваць каля 900 тон газу за год. Канчатковая мэта - да 2025 года сабраць да 1% усіх выкідаў вуглякіслага газу ў свеце.