Экалагічныя актывісты маюць намер парушыць работу лонданскага аэрапорта Хітроў

19 апреля 2019

Велікодныя канікулы брытанцаў пад пытаннем. Экалагічныя актывісты маюць намер парушыць работу лонданскага аэрапорта Хітроў. Кіраўніцтва паветранай гавані працуе з уладамі краіны і абмяркоўвае спосабы прадухілення збояў у авіязносінах. Паліцыя заявіла, што не дазволіць дэстабілізаваць сітуацыю. Дэманстрацыі праціўнікаў забруджвання навакольнага асяроддзя працягваюцца ў Лондане з панядзелка. За парушэнне правапарадку затрыманыя больш як 420 чалавек.