Экіпаж МКС вярнуўся на Зямлю

3 октября 2019

Гадзіну таму  спускальны апарат пілатуемага касмічнага карабля "Саюз МС-12" з трыма членамі экіпажа Міжнароднай касмічнай станцыі ажыццявіў пасадку ў казахстанскім стэпе  за 147 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Жэзказган.

На зямлі сустракалі касманаўта Раскосмаса  Аляксея Аўчыніна, астранаўта NASA  Ніка Хейга і першага касмічнага прадстаўніка Арабскіх Эміратаў  Хазаа аль-Мансуры. 

За галоўнага на арбіце застаўся астранаўт  Лука Пармітана. Ён стаў першым італьянскім камандзірам Міжнароднай касмічнай станцыі  аж да 2020 года.