Экіпаж "Боінга-737" меў вопыт пасадкі ў аэрапорце Растова-на-Доне

21 марта 2016

Кіраўніцтва авіякампаніі Fly Dubai паведаміла, што экіпаж "Боінга-737", які разбіўся ў ноч на суботу, меў вопыт пасадкі ў аэрапорце Растова-на-Доне. Выканаўчы дырэктар лаўкостара таксама паведаміў, што камандзір экіпажа і яго памочнік у мінулым ужо прызямляліся ў гэтай паветранай гавані. Тым часам эксперты Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта працягваюць працаваць над расшыфроўкай чорных скрынь. Нагадаем, самалёт авіякампаніі Fly Dubai, які ляцеў з Дубая ў Растоў-на-Доне, упаў на зямлю пры пасадцы 19 сакавіка. На яго борце знаходзіліся 62 чалавекі, усе яны загінулі. Папярэднія вынікі расследавання прычын трагедыі могуць назваць на працягу месяца.