Рэха Другой сусветнай адазвалася ў даце 27 студзеня яшчэ адным напамінкам

27 января 2017

Сёння ва ўсім свеце адзначаюць Дзень памяці ахвяр Халакоста. 72 гады таму савецкія войскі вызвалілі канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц-Біркенау, які знаходзіўся на тэрыторыі акупаванай Польшчы. Лагер стаў адным з галоўных сімвалаў Халакоста.

За час вайны ахвярамі лагера смерці сталі каля паўтара мільёна чалавек, з іх мільён 100 тысяч вязняў складалі яўрэі. Таксама ў лагеры фашыстамі былі знішчаны прадстаўнікі польскай інтэлігенцыі і савецкія ваеннапалонныя. Асноўная цырымонія па традыцыі адбылася ў музеі, створаным на месцы былога лагера смерці. Прысутныя прачыталі малітвы, усклалі кветкі. Сёння спецыялісты аднаўляюць баракі ў комплексе Аўшвіц-2. Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2005 годзе.