Кацярына Гардон абвясціла аб планах змагацца за пасаду прэзідэнта Расіі

30 октября 2017

Перадвыбарная кампанія яшчэ не пачалася. А сярод ахвочых балатавацца ўжо дзве жанчыны! Літаральна гадзіну таму спявачка і журналіст Кацярына Гордан абвясціла аб планах змагацца за пасаду прэзідэнта Расіі вясной будучага года.

Кацярына Гардон, журналіст:

«Я, верагодна, буду адзіным кандыдатам, не ўзгодненым з Адміністрацыяй прэзідэнта. Я маці дваіх дзяцей, журналіст з дзесяцігадовым стажам. Я заснавала ўласную юрыдычную кампанію і ўжо пяты год займаюся абаронай праў жанчын і дзяцей у нашай краіне».

Усяго два тыдні таму аб планах балатавацца заявіла іншая тэлевядучая - Ксенія Сабчак.