Шырокай публіцы ён вядомы фільмамі ў стылі экшн, але марыць здымаць нуарнае кіно і адкрыць уласную ювелірную марку. Сёння Ягору Канчалоўскаму спаўняецца 50. У гонар юбілею рэжысёра ў Доме кіно праходзіць рэтраспектыўны паказ яго прац: "Антыкілер", "Ружы для Эльзы" і малавядомая анімацыйная стужка "Наша Маша і чароўны арэх". Мультфільм выйшаў у пракат 10 гадоў таму, а галоўную гераіню Канчалоўскі назваў у гонар сваёй дачкі. Дарэчы, круглую дату рэжысёр адзначыць не за святочным сталом, а на здымачнай пляцоўцы.
Зараз у творчым графіку Ягора Канчалоўскага - некалькі беларуска-расійскіх праектаў. Адзін з іх - карціна аб беларускай міліцыі, якая змагаецца з бандамі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Другі праект - аб чарнобыльскай трагедыі













