Яго назвалі героем

5 февраля 2015

Герой - менавіта так назваў пілота самалёта, які разбіўся напярэдадні, мэр Тайбэя. Паводле слоў Ко Вэнь-Цзэ, камандзір паветранага судна "Транс-Эйжа" зрабіў усё магчымае, каб адвесці лайнер ад жылых будынкаў і офісаў. Спецыялісты працягваюць высвятляць прычыны трагедыі. Ідзе расшыфроўка чорных скрынь. З вады ўжо атрымалася падняць самы буйны фрагмент фюзеляжа. Афіцыйна пацверджаная гібель 32 чалавек. 11 лічацца прапаўшымі без вестак. Усяго на борце знаходзілася 58 чалавек. Нагадаем, пілот страціў кантроль над машынай праз дзве хвіліны пасля ўзлёту - загарэўся рухавік, пасля чаго самалёт, закрануўшы крылом эстакаду, упаў у раку.