Егіпецкі фельдмаршал Абдэль-Фатах ас-Сісі вырашыў удзельнічаць у выбарах прэзідэнта

27 марта 2014

Егіпецкі фельдмаршал Абдэль-Фатах ас-Сісі вырашыў сысці з пасады міністра абароны і ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта. Паводле законаў краіны, прэтэндаваць на крэсла кіраўніка дзяржавы могуць толькі грамадзянскія асобы. У тэлезвароце ён заявіў, што апошні раз з'яўляецца ў ваеннай форме, але збіраецца і далей служыць радзіме. Прэзідэнцкія выбары вызначаныя на красавік. Рэгістрацыя кандыдатаў пачнецца ў найбліжэйшую нядзелю. Тым часам, у Каіры і Александрыі адзначаныя новыя сутыкненні. Падставай для чарговых беспарадкаў паслужыў смяротны прыгавор, які суд вынес членам забароненага руху Браты мусульмане - за ўдзел у вулічных пагромах у жніўні мінулага года. Да вышэйшай меры прыгаварылі 529 чалавек. Маніфестацыя скончылася сутычкамі з паліцыяй. Вядома аб двух загінуўшых. Ёсць параненыя. Іх колькасць удакладняецца.