Егіпецкая армія ўпаўнаважыла глаўкама ісці ў прэзідэнты

28 января 2014

Раней часовы кіраўнік дзяржавы Адлі Мансур прысвоіў генералу Абдэль Фатаха аль-Сісі званне фельдмаршала. Сісі выканаў ключавую ролю ў адхіленні ад улады прэзідэнта Махамеда Мурсі, які абапіраўся на ісламістаў. Напярэдадні канцылярыя часовага кіраўніка дзяржавы прыняла рашэнне аб правядзенні прэзідэнцкіх выбараў перад парламенцкімі. Працэдура абрання кіраўніка дзяржавы павінна адбыцца не пазней чым 19 красавіка. Краіну пірамід, якая лічылася прывабнай для турыстаў, скалынаюць беспарадкі. Напярэдадні ісламісты святкавалі трэцюю гадавіну арабскай вясны, падчас якой 64 чалавекі загінулі і больш як 200 пацярпелі. МЗС Беларусі рэкамендуе грамадзянам, якія знаходзяцца зараз на прасторах Егіпта, устрымацца ад паездак за межы курортных зон.