Афіцыйным ісламістам могуць перакрыць доступ да ўлады. Сёння ў краіне праходзіць двухдзённы рэферэндум па праекце новай канстытуцыі. Папраўкі забароняць ствараць у Егіпце партыі па рэлігійным прынцыпе. Гэты пункт як раз не ўстройвае ісламістаў, а менавіта яны апошнімі знаходзіліся ля ўлады на чале з Мухамедам Мурсі. Прэзідэнт быў звергнуты, і зараз лідары забароненага руху Браты-мусульмане заклікаюць байкатаваць рэферэндум і выйсці на акцыі пратэсту. Не выключана, што завяршыцца ўсё можа вулічнымі беспарадкамі. Таму ў Егіпце сёння ўведзены меры асаблівай бяспекі. На выбарчыя ўчасткі адпраўлены паўмільёна паліцэйскіх і вайскоўцаў.
Але, нягледзячы на ўзмоцненую ахову, у будынку суда ў Каіры літаральна гадзіну таму адбыўся выбух. Спрацавала самаробнае прыстасаванне. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Пашкоджаны толькі фасад будынка.
У двухдзённым рэферэндуме змогуць удзельнічаць больш за 52 мільёны чалавек. Дыяспара ўжо прагаласавала напярэдадні. І большасць егіпцян падтрымалі новую канстытуцыю. Часовы прэзідэнт Адлі Мансур адзначыў, што ў новага кіраўніка дзяржавы будзе ўся поўнасць улады. Пры гэтым не ўдакладняецца, аб якіх менавіта паўнамоцтвах ідзе размова. Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары пройдуць у Егіпце пасля рэферэндуму.














