Егіпет сёння адзначае Дзень рэвалюцыі

23 июля 2018

Егіпет сёння адзначае нацыянальнае свята - Дзень рэвалюцыі. 66 гадоў таму члены падпольнай групоўкі "Свабодныя афіцэры" здзейснілі бяскроўны ваенны пераварот. Ён паклаў пачатак нацыянальна-вызваленчаму руху ад манархіі. І ў выніку ў Егіпце была ўстаноўлена рэспубліка. З нацыянальным святам прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.