Егіпет працягвае трымаць у напружанні

10 июля 2013

Удзельнікі руху Браты мусульмане адмовіліся ўвайсці ў склад часовага ўрада краіны. Тым часам антыкарупцыйны камітэт пачаў расследаванне ў дачыненні да скінутага прэзідэнта. Мухамеду Мурсі інкрымінуецца, у прыватнасці, незаконнае ўзбагачэнне і выкарыстанне службовага становішча. Краіна, па сутнасці, раскалолася на два лагеры: прыхільнікі радыкальнай палітыкі ісламістаў і тыя, хто баіцца эканамічнай прорвы і беззаконнасці. Аналітыкі паказваюць: у параўнанні з леташнім вынікам сцэнарый арабскай вясны, што запусціў Захад, узяў крыху іншы курс. Ці выратуе ён егіпцян ад краху?



Расказвае Лізавета Казакова: Часова прызначаны прэм'ер-міністрам Егіпта Хазем аль-Беблаві абяцае абвясціць склад урада да канца тыдня. Прадстаўнікоў Братоў мусульман таксама запрасілі да ўдзелу, але тыя адказалі, што не будуць працаваць з путчыстамі. Раней партыя адхіліла дэкларацыю Адлі Мансура, які заняў пасаду прэзідэнта, аб механізме змены канстытуцыі і тэрмінах чарговых дэмакратычных выбараў у Егіпце. Дэкларацыю Браты мусульмане завуць узурпацыяй улады. Хоць год таму, калі скінулі Хосні Мубарака, сцэнарый быў падобны, хіба што запатрабавалася больш часу. Перад звяржэннем Мурсі ў краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту, удзельнікі якіх вінавацілі ўжо экс-прэзідэнта ў ісламізацыі краіны.


Дэкларацыя ад 8 ліпеня кажа, што на працягу 4 месяцаў у Егіпце павінен прайсці рэферэндум па рэформе канстытуцыі, а на працягу паўгода адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Гэты не малы час, выбухованебяспечнасць сітуацыі пазбаўленая аптымізму. Хіба што людзям, якія хочуць мірна працаваць і забяспечваць сем'і, застаецца спадзявацца на лепшае, асабліва з наступленнем святога месяца Рамадана.


Ці толькі егіпцяне вызначаюць свой лёс? Днямі пракуратура Егіпта выдала ордары на арышт больш як 200 актывістаў сірыйскай апазіцыі, якіх вінавацяць у правакаванні беспарадкаў. Усе яны былі нанятыя для арганізацыі нападзенняў на дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць кіравання Мурсі.


Паводле ацэнак аналітыкаў, цяперашні пераварот даў збой вашынгтонскай стратэгіі арабскай вясны, калі палітычны іслам выкарыстоўваецца для распаўсюджвання хаосу па ўсім энергетычна багатым Сярэднім Усходзе ад Кітая да самой Расіі. Вашынгтон да апошняга акуратна пакрываў легітымнага Мурсі і яго рух. Ля пасольства ЗША ў Каіры дагэтуль працягваюцца масавыя маніфестацыі з патрабаваннем да Вашынгтона больш не ўмешвацца ў справы Егіпта.